Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы б'юцца з паліцыяй у Чарнагорыі перад інаўгурацыяй новага кіраўніка праваслаўнай царквы. ФОТА


Барыкады з шынаў у Цэтыне, Чарнагорыя, 4 верасьня 2021

У суботу ў старой сталіцы Чарнагорыі Цэтыне пратэстоўцы сутыкнуліся з сотнямі спэцназаўцаў. Удзельнікі пратэсту збудавалі барыкады з шынаў і камянёў напярэдадні інаўгурацыі новага кіраўніка Сэрбскай праваслаўнай царквы ў Чарнагорыі.

Пра гэта паведамляе АР.

Цырымонія, заплянаваная на нядзелю ў Цэтыне, выклікала гнеў праціўнікаў сэрбскай царквы ў Чарнагорыі, якая абвясьціла незалежнасьць ад суседняй Сэрбіі ў 2006 годзе.

У суботу сотні пратэстоўцаў сутыкнуліся з паліцыяй у Цэтыне і на кароткі час зьнялі мэталічную згароду вакол кляштара, дзе павінная адбыцца інаўгурацыя мітрапаліта Яанікія. Чарнагорскае дзяржаўнае тэлебачаньне RTCG паведаміла, што пратэстоўцы прарвалі паліцэйскую блякаду на ўезьдзе ў Цэтыне і закідалі іх камянямі з крыкамі «Гэта Чарнагорыя!» і «Гэта ня Сэрбія!»

Чарнагорцы застаюцца глыбока падзеленымі адносна сувязяў сваёй краіны з суседняй Сэрбіяй і з Сэрбскай праваслаўнай царквой, якая зьяўляецца галоўным рэлігійным інстытутам краіны. Каля 30% з 620 тысячаў жыхароў Чарнагорыі лічаць сябе сэрбамі.

Тысячы людзей пратэставалі ў мінулым месяцы, патрабуючы, каб інаўгурацыя адбылася ў іншым месцы. Царква адмовілася мяняць свае пляны.

З таго часу, як Чарнагорыя аддзялілася ад Сэрбіі, чарнагорцы, якія выступаюць за незалежнасьць, выступаюць за ўтварэньне праваслаўнай царквы, асобнай ад сэрбскай.

Каля царквы сьвятога Савы ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы, 4 верасьня 2021
Каля царквы сьвятога Савы ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы, 4 верасьня 2021

Улады Чарнагорыі заклікалі да спакою падчас цырымоніяў выхаднога дня, якія пачынаюцца з прыбыцьця ў суботу кіраўніка Сэрбскай праваслаўнай царквы патрыярха Парфірыя ў Падгорыцу, сталіцу Чарнагорыі.

Парфірый павінен прысутнічаць на нядзельнай інаўгурацыі Яанакія, папярэднік якога Амфілохій памёр у кастрычніку летась пасьля заражэньня COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG