Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцаў западозрылі ў даваньні хабару прэзыдэнту Гватэмалы


Прэзыдэнт Гватэмалы Аляхандра Джаматэі

Пракуратура Гватэмалы расьсьледуе магчымы хабар прэзыдэнту краіны Алехандра Джаматэі ад расейскага бізнэсу.

Пра гэта піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка гватэмальскай Генпракуратуры. Паводле яго словаў, расьсьледаваньне пачалося 1 верасьня.

Паводле дадзеных журналістаў, падкупіць прэзыдэнта спрабавала горназдабыўная кампанія з расейскім капіталам. Яна хацела дамагчыся права на працу ў порце Санта-Томас-дэ-Кастылья.

Паводле гватэмальскіх СМІ, гаворка ідзе аб кампаніі Mayaniquel. Яна нібыта дамагаецца будоўлі на нескарыстанай тэрыторыі порту грузавога тэрміналу. Ня выключана, што пляны верагоднага будаўніцтва зьвязаныя з расейскім бізнэсам па здабычы ўрану. Пра візыт прадстаўнікоў атамнай прамысловасьці РФ паведамлялі дэпутаты гватэмальскай партыі «Нацыянальны саюз надзеі».

У жніўні The New York Times паведамляла пра чалавека, які распавёў журналістам пра тое, што ён даставіў у дом прэзыдэнта згорнуты дыван, набіты грашыма. Адміністрацыя Джаматэі адхіліла ўсе абвінавачваньні і заявіла, што правядзе разьбіральніцтва.

Паводле дадзеных СМІ, расьсьледаваньне пачало весьці антыкарупцыйнае ведамства. Празь некаторы час пасьля пачатку сьледзтва яго кіраўнік быў звольнены, а потым зьбег у ЗША, забраўшы з сабой усе сабраныя доказы. Гватэмальскай улады выдалі ордэр на яго арышт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG