Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сямʼю падлетка, які памёр на перапынку ў школе, прыходзіў наркакантроль


3 верасьня ў сям’і жыхароў Гомля Максімавых здарылася трагедыя — раптоўна на перапынку ў школе памёр іх сын-васьміклясьнік. Мікіту было 14 гадоў. Пасьля гэтага да сям’і прыйшоў наркакантроль.

Маці Мікіты кажа, што гэта быў ня вобшук, а агляд. Міліцыя нічога не знайшла.

Мікіта зь дзяцінства займаўся спортам — акрабатыкай, грэка-рымскай барацьбой, пажарным спортам. Ён часта ўдзельнічаў у спаборніцтвах, прывозіў мэдалі і граматы. Што стала прычынай сьмерці — пакуль не вядома. Прызначана экспэртыза.

Вядома, што на перапынку падлетку раптоўна стала блага, ён страціў прытомнасьць, прыехала «хуткая», затым — рэанімабіль, але ўратаваць Мікіту не ўдалося.

У сям’і — пяць дзяцей. Старэйшаму — 19 гадоў, малодшым — два гады. Іх маці, Тацяна Максімава, вядомая ў Гомлі валянтэрка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG