Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік NATO пра вучэньні «Захад-2021»: Мы раней бачылі, што колькасьць войскаў значна перавышае заяўленую


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

NATO накіроўвае ў Літву групу экспэртаў, «каб дапамагчы Літве супрацьстаяць гібрыдным дзеяньням рэжыму Лукашэнкі», заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг у інтэрвію Reuters.

Паводле Столтэнбэрга, NATO лічыць, што «Беларусь ператварае міграцыю ў зброю».

Генэральны сакратар альянсу таксама выказаўся наконт вучэньняў «Захад-2021», якія маюць прайсьці на тэрыторыі Расеі і Беларусі з 10 па 16 верасьня:

«Мы раней бачылі, што колькасьць войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэньнях, значна перавышае заяўленую».

Столтэнбэрг заклікаў Расею да празрыстасьці. «Рэальнасьць такая, што з моманту заканчэньня „халоднай вайны“ Расея ніколі не адкрывала вучэньні для абавязковых інспэкцый», — сказаў генэральны сакратар NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG