Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту і футбалісту Аляксандру Івуліну яшчэ на месяц працягнулі тэрмін затрыманьня


Аляксандар Івулін, архіўнае фота

Вядоўцу YouTube-каналу «ЧестнОК», журналісту спартовага парталу Тribuna.сom, форварду футбольнага клюбу «Крумкачы» Аляксандру Івуліну працягнулі тэрмін затрыманьня яшчэ на месяц.

4 чэрвеня сілавікі затрымалі журналістаў Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнку за нібыта «забаронены сьцяг» на бальконе.

Аляксандра асудзілі на 30 дзён арышту (летась яго ўжо затрымлівалі на акцыі пратэсту і пакаралі штрафам), Яраславу далі 15 сутак.

Пасьля адбытага тэрміну Аляксандар Івулін з турмы на Акрэсьціна так і ня выйшаў, яму выставілі новае абвінавачаньне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Мера стрыманьня — узяцьце пад варту, журналіста перавялі ў менскае СІЗА № 1.

Як стала вядома ягоным адвакатам, іх падабароннаму працягнулі тэрмін затрыманьня сама меней на месяц.

Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Аляксандра Івуліна палітычным зьняволеным.

Падтрымаць вязьня лістом, паштоўкай ці тэлеграмай можна па адрасе: г. Менск, вул. Валадарскага 2, 220030 (Івулін Аляксандар Мікалаевіч).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG