Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы ў актывістак экалягічнага руху Ірыны Сухій і Яніны Мельнікавай


Яніна Мельнікава, архіўнае фота

Раніцай 3 верасьня сілавікі прыйшлі дадому да журналісткі Яніны Мельнікавай.

«Да мяне прыйшлі», — пасьпела паведаміць кіраўніца «Зялёнага парталу» на сваёй старонцы ў Facebook.

Прычыны візыту пакуль невядомыя. Днямі Яніна Мельнікава давала абвестку пра набор аўтараў для супрацы з экалягічным парталам.

«Зялёны партал» — мэдыяпраект «Зялёнай сеткі», супольнасьці экалягічных арганізацый, ініцыятыў, экспэртаў і актывістаў, аб’яднаных прынцыпамі добраахвотнасьці, партнэрства і раўнапраўя.

Місія «Зялёнай сеткі» — дасягненьне гармоніі паміж чалавекам і прыродай праз ўстойлівае разьвіцьцё і моцны зялёны рух.

Таксама стала вядома пра ператрус у кватэры, дзе жыве сябра рады грамадзкага аб’яднаньня «Экадом», актывістка Беларускай антыядзернай кампаніі Ірына Сухій.

Для яе гэта ўжо ня першы прыход сілавікоў, а летась у верасьні актывістку асудзілі на 5 дзён арышту нібыта за ўдзел у пратэставай акцыі.

31 жніўня Вярхоўны суд ліквідаваў «Экадом» на пазоў Міністэрства юстыцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG