Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году страцілі працу больш за 410 тысячаў работнікаў


Кірмаш вакансіяў

Такую выснову робіць партал Zerkalo.io, аналізуючы дадзеныя Белстату. Большая частка з гэтых людзей знашла новую працу, але далёка ня ўсе.

У будаўніцтве, у мэдыцыне і ў сфэры сацыяльных паслугаў адток кадраў назіраецца на працягу апошніх сямі месяцаў запар. У гэтых галінах наймальнікі больш актыўна звальняюць работнікаў, чым наймаюць. Тым часам у краіне не хапае 96 тысячаў работнікаў.

За 7 месяцаў гэтага года прадпрыемствы прынялі на працу 361 655 чалавек, а звольнілі — 411 545. Тут не ўлічваюцца мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснага падпарадкаваньня.

У ліпені былі звольненыя 74 тысячы чалавек, а ўзятыя на працу — на 1,7 тысячы работнікаў менш. Годам раней сытуацыя была іншай, тады новых працаўладкаваных было на 5,7% больш, чым звольненых.

У агульнарэспубліканскім банку вакансіяў на 2 верасьня значыцца амаль 96 тысячаў прапаноў ад наймальнікаў, зь іх — 44,8 тысячы на заробак да 600 рублёў. Пры гэтым сумы, як правіла, пазначаныя да выплаты падаткаў. Гэта значыць, што на рукі выйдзе менш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG