Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вучэньнях «Захад-2021» возьмуць удзел каля 2 тысячаў вайскоўцаў з АДКБ і ШАС, — Міністэрства абароны Расеі


Вучэньні «Захад-2017» у Беларусі

Каля 2 тысячаў вайскоўцаў з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва возьмуць удзел у расейска-беларускіх сумесных стратэгічных вучэньнях «Захад-2021».

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на дэпартамэнт інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны РФ.

«У вучэньні таксама ўдзельнічаюць каля 2 тысяч вайскоўцаў ад дзяржаваў — чальцоў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і іншых дружалюбных краінаў», — заявілі ў МА РФ.

Вучэньні «Захад-2021» пройдуць з 10 па 16 верасьня на дзевяці палігонах у Расеі і на пяці палігонах у Беларусі.

У іх возьмуць удзел каля 200 тысячаў чалавек. Зь іх амаль 13 тысячаў вайскоўцаў будуць удзельнічаць у вучэньнях на тэрыторыі Беларусі.

5 жніўня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла , што ў вучэньнях «Захад-2021» на беларускай тэрыторыі будуць удзельнічаць 2,5 тысячы расейскіх вайскоўцаў і 50 — казахстанскіх.

Расейскае Міністэрства абароны не ўдакладніла, прадстаўнікі якіх дзяржаваў АДКБ і ШАС возьмуць удзел у беларуска-расейскіх вучэньнях, у якой колькасьці ад якой дзяржавы, а таксама на тэрыторыі якой краіны яны будуць удзельнічаць у гэтых вучэньнях.

У АДКБ уваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан, у ШАС — Кіргізстан, Кітай, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG