Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынг найлепшых унівэрсытэтаў сьвету трапілі чатыры беларускія ВНУ


Выпускніца Оксфардзкага ўнівэрсытэту пасьля выпускной цырымоніі ў 2017 г.

У рэйтынг найлепшых унівэрсытэтаў сьвету паводле вэрсіі брытанскага часопісу Times Higher Education (World University Rankings THE) увайшлі чатыры беларускія ВНУ.

Усяго ў рэйтынгу больш за паўтары тысячы навучальных устаноў з 99 краін і рэгіёнаў сьвету.

ВНУ ацэньвалі паводле 13 крытэраў, аб’яднаных у пяць груп: цытаванасьць навуковых артыкулаў, уклад у інавацыі, даходы ад дасьледчай дзейнасьці, якасьць выкладаньня, ступень глябальнасьці ўнівэрсытэту (магчымасьць прыцягваць лепшых супрацоўнікаў і замежных студэнтаў).

Чатыры беларускія ВНУ — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Горадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт — апынуліся ў хвасьце рэйтынгу, ніжэй за 1200-ю пазыцыю.

Дакладная пазыцыя вызначаецца толькі для першых 200 устаноў, астатнія разьмяркоўваюцца па групах. Сёлета беларускія ВНУ апынулася ў сьпісе «1201+», гэта значыць, ніжэй за 1200.

У першую дзясятку сьпісу ўвайшлі толькі ВНУ Вялікай Брытаніі і ЗША. Першы радок рэйтынгу шосты год запар заняў Оксфардзкі ўнівэрсытэт. Другі радок падзялілі дзьве ВНУ з ЗША — Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут і Гарвардзкі ўнівэрсытэт.

У дзясятцы таксама Стэнфардзкі ўнівэрсытэт, Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, Масачусэцкі тэхналягічны інстытут, Прынстанскі ўнівэрсытэт, Каліфарнійскі унівэрсытэт у Бэрклі, Ельскі і Чыкагаўскі ўнівэрсытэты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG