Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прадставіў у ЗША плян трансфармацыі Ўкраіны


Уладзімір Зяленскі ля магілы Невядомага Салдата на Арлінгтонскіх могілках, ЗША.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падчас візыту ў ЗША прадставіў «плян трансфармацыі Ўкраіны», кошт якога складае $ 277 млрд.

Пра гэта паведамляецца на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.

Дакумэнт пад назвай A Greater Justice and Opportunity — Building Prosperous and Resilient Ukraine, па словах Зяленскага, вызначае разьвіцьцё Ўкраіны на бліжэйшыя гады як «фарпосту бясьпекі, лічбавага, інфраструктурнага і аграрнага хаба».

«У нас ёсьць дакладнае бачаньне, якой павінна стаць Украіна празь пяць-дзесяць гадоў. Гэта амбітны плян трансфармацыі нашай дзяржавы. Больш справядлівасьці, больш магчымасьцяў — будуем пасьпяховую і ўстойлівую Ўкраіну», — цытуе «Настоящее время» Зяленскага, які выступіў у Нацыянальнай бібліятэцы Фрэда Сьміта па вывучэньні спадчыны Джорджа Вашынгтона.

Прадстаўлены Зяленскім плян зьмяшчае больш за 80 «амбітных» праектаў. «Яны прадугледжваюць фінансаваньне за кошт дзяржаўнага бюджэту Ўкраіны, а таксама прыцягненьня праграмаў міжнароднай дапамогі, крэдытаў, інвэстыцый», — падкрэсьліў украінскі прэзыдэнт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG