Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і ЗША падпісалі пагадненьне аб стратэгічным абаронным партнэрстве


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і міністар абароны ЗША Лойд Осьцін. Арлінгтан, Вірджынія, ЗША, 31 жніўня 2021

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі наракаў на малую падтрымку NATO, ён спадзяецца на зьяўленьне новых магчымасьцяў для сваёй краіны, якія дазволяць пабудаваць флёт і больш эфэктыўна змагацца з расейскай агрэсіяй.

Падчас візыту ў ЗША прэзыдэнт Украіны падпісаў пагадненьне з амэрыканскім Міністэрствам абароны. Пра гэта напісаў сам Зяленскі ў твітэры.

Ён адзначыў, што для Ўкраіны важна ўвайсьці ў NATO, а таксама мець далейшую падтрымку ў пытаньні абароны тэрытарыяльнага адзінства і сумесна супрацьстаяць расейскай агрэсіі.

Падтрымку з боку Паўночна-атлянтычнага альянсу Ўладзімір Зяленскі назваў вельмі важнай, аднак заявіў, што яго прысутнасьць на псыхалягічным узроўні для ўкраінцаў недастатковая.

«Краіны Захаду разглядаюць уступленьне Ўкраіны ў NATO як стратэгію, а для нас гэта тактыка. Няма часу на стратэгію».

Ён адзначыў, што Ўкраіне патрэбен доступ да танных крэдытаў, каб пабудаваць сучасны флёт пры дапамозе партнэраў з NATO і краін Чарнаморскага ўзьбярэжжа. На першую чаргу пабудовы флёту патрэбна 15 млрд даляраў.

1 верасьня Ўладзімір Зяленскі сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Расейская ўзброеная агрэсія, якую ва Ўкраіне яшчэ называюць расейска-ўкраінскай вайной, пачалася ў 2014 годзе з захопу расейскімі войскамі ў лютым-сакавіку ўкраінскага паўвострава Крым. З красавіка таго ж году пры падтрымцы расейскага войска і спэцслужбаў утварыліся так званыя «народныя рэспублікі» ў Луганскай і Данецкай абласьцях Украіны.

Агульная колькасьць ахвяр з украінскага боку ацэньваецца ААН у лічбу звыш 7,5 тысячы чалавек. Пад расейскай акупацыяй знаходзіцца больш за 7% тэрыторыі Ўкраіны. Расейскіх вайскоўцаў і прарасейскіх баевікоў, па некаторых ацэнках, загінула каля 6 тысяч чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG