Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы Ахмада Масуда адбілі атаку талібаў у Панджшэрскай цясьніне


Ахмад Масуд

Сілы «Талібану» ўвечары ў панядзелак уступілі ў бой з фармаваньнямі, якія базуюцца ў Панджшэрскай цясьніне. Сямёра талібаў былі забітыя падчас бою.

Пра гэта паведамілі ў аўторак двое прадстаўнікоў групоўкі, якая вядзе барацьбу супраць «Талібану».

Пасьля падзеньня Кабулу Панджшэр застаецца адзінай афганскай правінцыяй, якая аказвае супраціў уладзе талібаў. Разам з тым сутыкненьні паміж талібамі і мясцовымі фармаваньнямі, якія ім супрацьстаяць, ідуць і ў суседняй правінцыі Баглан.

Прэс-сакратар Нацыянальных сіл супраціву (НСС) — групоўкі, якая падтрымлівае Ахмада Масуда (сына Ахмада Шаха Масуда — аднаго з кіраўнікоў супраціву ў гады савецкага ўварваньня ў Афганістан), — паведаміў, што бітва мела месца каля заходняга ўваходу ў цясьніну, дзе талібы атакавалі пазыцыі НСС.

Паводле ягоных слоў, атака, мэтай якой, відаць, была спроба сіл, была адбітая, прычым загінулі сем баевікоў «Талібану» і прыкладна столькі ж былі параненыя.

Двое байцоў НСС таксама атрымалі раненьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG