Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытня Літвы спыніла цыгарэтную кантрабанду зь Беларусі на 1,2 мільёна эўра


У адным з грузавікоў цыгарэты схавалі пад скрынямі з памідорамі

Літоўскія мытнікі спынілі дзьве буйныя партыі цыгарэт у фурах, якія везьлі памідоры і яблычнае варэньне.

Як паведамляе Дзяржаўная мытня Літвы, у першай фуры, спыненай на пункце пропуску ў Салечніках (Шальчынінкай), мытнікі знайшлі 211 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold на суму каля 738 тысяч эўра.

У другой машыне, якая рухалася транзытам з Украіны ў Літву, было яшчэ каля 300 фабрычных скрыняў з цыгарэтамі беларускай вытворчасьці аналягічнага гатунку.

Паводле папярэдніх ацэнак, агульны кошт канфіскаванай прадукцыі перавышае 1,2 мільёна эўра.

Абсалютны рэкорд цыгарэтнай кантрабанды зь Беларусі зафіксавалі сёлета ў траўні памежнікі Польшчы — амаль 10 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

Каля 2,5 мільёна пачкаў выявілі супрацоўнікі Падляскага аддзелу Памежнай службы ў трох кантэйнэрах, якія прыбылі на цягніку зь Беларусі на перагрузачны пункт у гміне Тарэспаль.

Папярэдні рэкорд датаваны лютым гэтага году, калі ў Польшчу зь Беларусі спрабавалі перавезьці 1 мільён 800 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт на 7,5 мільёна даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG