Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка лічыць, што сустрэча Зяленскага і Байдэна паўплывае  на Беларусь


Павал Латушка

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) Павал Латушка лічыць, што заплянаваная на 31 жніўня сустрэча Ўладзімера Зяленскага і  Джо Байдэна будзе мець уплыў на разьвіцьцё сытуацыі ў рэгіёне на наступныя гады. Чаму?

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка напярэдадні візыту прэзыдэнта Ўкраіны ў ЗША запісаў відэазварот.

Ён нагадвае выказваньне прэзыдэнта ЗША ў тыя дні, калі пачаліся падзеі ў Кабуле, што «вайскоўцы ЗША не павінны гінуць у вайне, у якой афганскія сілы не гатовыя змагацца за сябе». Павал Латушка падкрэсьлівае, што гэтак жа сама змаганьне Ўкраіны за свой сувэрэнітэт не азначае, што амэрыканскія сілы прыйдуць на яе тэрыторыю, каб дапамагчы ўкраінцам у іх барацьбе. Ад Зяленскага ў ЗША чакаюць найперш пацьвярджэньня дэмакратычных памкненьняў і стойкасьці ў адстойваньні сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці, лічыць ён.

Кангрэс ЗША мае кансэнсус адносна Ўкраіны, і ў выпадку эскаляцыі расейскай агрэсіі ЗША пойдуць на маштабныя антырасейскія санкцыі — у тым ліку ў нафтагазавай галіне і ў адключэньні Расеі ад SWIFT, мяркуе Латушка.

Тым часам Расея павялічвае сваю вайсковую прысутнасьць на Данбасе, а таксама нарошчвае сваю вайсковую прысутнасьць у Беларусі. У Горадні стварылі цэнтар васковай падрыхтоўкай ВПС і СПА, а ў Баранавічы прыбывае авіяцыйны полк: то бок як мінімум 2 вайсковыя базы Расеі дадаткова зьявіліся на тэрыторыі Беларусі, кажа старшыня НАК.

Латушка зьвяртае ўвагу на тое, што Ўкраіна змагаецца за свае каштоўнасьці, зьвяртаецца да дэмакратычнага сьвету па падтрымку і расчароўваецца ў яе эфэктыўнасьці з боку ЭЗ. Такі ж шлях праходзіць і беларускі народ, таму беларусы могуць разьлічваць на моцную салідарнасьць з боку Ўкраіны. Латушка выказвае спадзяваньне, што Ўкраіна, атрымаўшы падтрымку з боку ЗША, пачне рабіць рэальныя крокі для блякаваньня гандлёвых зносінаў, якія фінансава сілкуюць рэжым у Беларусі.

Латушка не выключае магчымасьці, што Расея паспрабуе выкарыстаць беларускі рэжым і справакаваць вайсковыя сутыкненьні на мяжы з суседзямі Беларусі.

Ён прапануе:

  • усім дэмакратычным сілам выкарыстаць свой уплыў, каб выправіць тэхнічнае рашэньне МВФ аб выдзяленьні крэдыту беларускаму рэжыму і не дапусьціць выдзяленьня другога траншу.
  • дэмсілам сфармаваць агульную рабочую групу для дзейнасьці па прызнаньні рэжыму ў Беларусі «міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй».

У сакавіку адміністрацыя Байдэна ўхваліла вайсковую дапамогу Ўкраіне памерам 125 мільёнаў даляраў. Вылучэньне яшчэ 150 мільёнаў даляраў адкладзенае да тых часоў, пакуль Кіеў не прадэманструе прагрэс у вайсковых рэформах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG