Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу супраць айцішнікаў PandaDoc спынілі. Яны заплацілі больш за 100 тысяч рублёў


PandaDoc

Генэральная пракуратура Беларусі спыніла крымінальную справу супрацоўнікаў кампаніі PandaDoc Дзьмітрыя Рабцэвіча і Віктара Куўшынава. Ім інкрымінавалі махлярства ў асабліва буйным памеры.

Паводле Генпракуратуры, дырэктар кампаніі Рабцэвіч і праектны мэнэджар Куўшынаў, дзейнічаючы сумесна зь нявызначанымі асобамі, падавалі ў падатковую неабгрунтаваныя заявы аб вяртаньні розьніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай ПДВ, вылічанай па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг).

«Падатковы орган задаволіў заяву — больш за 38 тысяч рублёў вярнулі на разьліковы рахунак прадпрыемства, пасьля чаго абвінавачаныя завалодалі імі і патрацілі паводле ўласнага меркаваньня», — піша Генпракуратура.

Падчас папярэдняга сьледзтва абвінавачаныя прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме і пакрылі прычыненую шкоду і заплацілі крымінальна-прававую кампэнсацыю ў памеры звыш 77 тысяч рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG