Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус Ягор Шчалканаў заваяваў на Паралімпіядзе срэбны мэдаль у плаваньні на сьпіне


Пераможцы ў плаваньні на сьпіне. Ягор Шчалканаў зьлева.

Беларускі спартовец паказаў час 1 мін. 1,96 сек. у заплыве на 100 м на сьпіне (катэгорыя S-9), саступіўшы плыўцу з Расеі Багдану Мазгавому.

У катэгорыю S9 уваходзяць людзі з рознымі формамі інваліднасьці, у тым ліку з ампутацыяй і цэрэбральным паралюшам.

Ягор Шчалканаў — падпісант «праўладнага» ліста беларускіх спартоўцаў.

Гэта шостая ўзнагарода спартоўцаў зь Беларусі на Паралімпіядзе. Чатыры залатых мэдалі заваяваў плывец Ігар Бокі, бронзавы мэдаль — кідальніца кап'я Лізавета Пятрэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG