Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: ЗША нанесьлі ракетны ўдар па Кабуле, каб прадухіліць тэракт

абноўлена

У адным са шпіталёў Кабулу, пацярпелыя ад тэракту. 27 жніўня 2021. Ілюстрацыйнае фота

У Кабуле каля аэрапота адбыўся выбух, ёсьць ахвяры. Пра гэта ў нядзелю паведаміў тэлеканал Al Arabiya, адзначаючы, што ў выніку выбуху загінулі як мінімум два чалавекі, а траіх параніла.

Паводле агенцтва AP, ЗША 29 жніўня нанеслі бесьпілётнікам удар па транспартным сродку, у якім знаходзіліся баевікі «ісламскай дзяржавы». Паводле ананімных афіцыйных крыніц агенцтва, машына накіроўвалася ў аэрапорт з тэрарыстамі-смяротнікамі ўнутры. Пра гэта таксама паведамляе агенцтва Reuters.

Прэсавы прадстаўнік Цэнтральнага камандаваньня ЗША Біл Урбан заявіў, што другасныя выбухі, якія наступілі пасьля ўдару па машыне, сведчылі аб значнай колькасьці выбуховых матэрыялаў у ёй. Урбан дадаў, што «на дадзены момант нічога не паказвае» на тое, што ёсьць ахвяры ўдару сярод мірнага насельніцтва.

Пакуль няясна, ці выбух каля аэрапорта і ўдар па тэрарыстах-сьмяротніках зьвязаны адзін з адным.

Сацсеткі публікуюць відэа відавочцаў.

  • 28 жніўня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы маюць інфармацыю, што новы тэракт у Кабуле павінен адбыцца ў бліжэйшыя два дні. Сытуацыю ў Афганістане амэрыканскі лідэр ацаніў як надзвычайную.
  • 26 жніўня побач з аэрапортам Кабулу адбылася сэрыя з шасьці выбухаў. У выніку тэракту, адказнасьць за які ўзяла «ісламская дзяржава», загінулі каля 200 чалавек, у тым ліку мірныя афганцы і 13 амэрыканскіх вайскоўцаў.
  • Улады ЗША паабяцалі адказаць на тэракты ў Кабуле. 28 жніўня амэрыканскія вайскоўцы нанесьлі авіяўдар з дрону па ўдзельніках групоўкі «Ісламская дзяржава». Паводле ўладаў ЗША, у выніку быў забіты адзін з арганізатараў тэрактаў у Кабуле.
  • Талібы захапілі Кабул 15 жніўня. Прэзіыдэнт Афганістану Ашраф Гары пакінуў краіну. У пэрыяд свайго папярэдняга праўленьня ў Афганістане, з 1996 па 2001 год, «Талібан» прытрымліваўся строгай вэрсіі шарыяту. У краіне былі абмежаваныя многія палітычныя правы і асноўныя свабоды. Жорсткія правілы дзейнічалі перадусім у дачыненьні да жанчын і дзяўчынак. Цяпер талібы заяўляюць, што будуць выконваць правы чалавека, але многія афганцы кажуць, што давяраць ісламістам нельга.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG