Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступ у інфармацыйнай вайне: як «Талібан» вядзе прапагандысцкую кампанію ў сацсетках


Патруль талібаў у Кабуле.

За 20 гадоў амэрыканскай прысутнасьці Афганістан ператварыўся ў краіну з актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі. Насельніцтва буйных гарадоў складана ўявіць без смартфонаў і сацыяльных сетак.

Пасьля захопу краіны талібы, што пазіцыянуюць сябе новай палітычнай сілай, якая зьмянілася за гэтыя гады — пра пляны забараняць інтэрнэт пакуль не згадваюць, у тым ліку і таму, што самі выкарыстоўваюць яго для прапаганды, адзначае «Настоящее время».

Тое, што ў сацсетях «Талібан» спрабуе прасунуць уласныя наратывы, выдатна разумеюць на Захадзе.

  • «Талібан» дакладна не хаваецца ў сацыяльных сетках. Наадварот, выкарыстоўвае іх як магутнае прыладу прапаганды«, — CNBC (ЗША)
  • «„Талібан“ выкарыстоўвае сацсеькі для піяру ўнутры краіны і за яе межамі», — Newsy (ЗША)
  • «Улады, асабліва дрэнныя ўлады, любяць сацыяльныя сеткі. — Гэта рэінкарнацыя Гебельса ў 2021-м», — News Nation (ЗША)

На розных пляцоўках талібы спрабуюць пераканаць афганцаў і зьнешні сьвет, што цяперашні «Талібан» — ня копія папярэдняга, што ніякіх рэпрэсій зь яго прыходам ня будзе, што новая ўлада нясе толькі парадак і дабрабыт, нават калі мясцовае насельніцтва іх намаганьняў не шануе. Вось прыклады іх тыповых пастоў у твітэры:

  • «Маджахеды па-добраму паставіліся да салдат, але вясковыя дзеці кідалі ў іх камяні і называлі сабакамі», — @HilalBalkhi
  • «Талібан» гарантаваў бясьпеку ўсіх грамадзян, незалежна ад іх веравызнаньня», — @MJalal700
  • «Мы запэўніваем усіх дыпляматаў, амбасады, консульства і дабрачынныя арганізацыі, як міжнародныя, так і мясцовыя, што ніякіх праблем з боку Ісламскага Эмірату Афганістану ў іх ня будзе», — @suhailshaheen1
  • «У Кабуле створаны трохбаковы камітэт для падтрымкі мэдыя», — @Zabehulah_M33
  • «Жанчыны прыходзяць у офіс Ісламскага Эмірата ў правінцыі Герат для вырашэньня сваіх праблем», — @IeaOffice
  • «Дзяўчынкі ідуць у школу ў Кундузе», — @IeaOffice

Нягледзячы на тое, што ў шматлікіх краінах «Талібан» прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй, пазытыўная прапаганда талібаў не парушае правілаў сацсетак. Што ставіць тэхгігантаў ў няпростае становішча.

  • «Сацсеткі спрабуюць вырашыць, што рабіць з інфармацыяй з Афганістану» BC7 News (ЗША)
  • «Кампаніі спрабуюць выпрацаваць адзіныя правілы для кантэнту, зьвязанага з прыходам „Талібану“ у Афганістане», — CNBC (ЗША)
  • «Думаю, самі кампаніі заблыталіся ў сваёй палітыцы. Мы бачым розныя заявы і тлумачэньні правілаў ад Facebook, YouTube і іншых», — CNN (ЗША)
  • «YouTube заявіў, што афганскае крыло Талібану — у санкцыйных спісе Міністэрства фінансаў ЗША і таму ня можа быць прадстаўлена на плятформе. Гэта значыць, YouTube агучыў канкрэтныя прычыны», — CNN (ЗША)

Да адзінага рашэньня менэджмент асноўных сацсетак пакуль не прыйшоў. Twitter публікуе пасты «Талібану». А ў Facebook і YouTube — блякуюць. Журналісты між тым паказваюць: якой бы шлях ня быў абраны — ён можа мець небясьпечныя наступствы.

  • «Яны зробяць па прыкладзе кітайцаў. Узяўшы краіну пад кантроль, "Талібан"пачне кантраляваць і яе інфраструктуру, у тым ліку сувязь. Гэта значыць, яны змогуць кантраляваць інфармацыю, якая зыходзіць з краіны і трапляе ў яе. Нам застанецца толькі спадзявацца на людзей, гатовых рызыкаваць сваімі жыцьцямі, каб перадаць інфармацыю, відэа, за межы краіны — як перадаюць інфармацыю з Паўночнай Карэі і працоўных лягераў у Кітаі», — News Nation (ЗША)
  • «Я думаю, мы пойдзем па сьлізкай сьцежцы, калі пачнем вырашаць, якія мэсэджы павінны зьяўляцца на той ці іншай плятформе. Дзеля нашай свабоды я б не хацеў, каб хтосьці вырашаў, што мне бачыць. Я казаў і раней, што за свабоду, свабоду слова, даводзіцца плаціць тым, што голас будзе і ў трызьненьні варʼята. Такі кошт. Няхай гэта будуць 2% кантэнту, але зь імі прыйдзецца жыць, калі нам патрэбна свабода», —CNBC (ЗША).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG