Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 8% сталічных выпускнікоў сёлета зьехалі за мяжу. Чыноўніца: «Кепска выхоўваем»


Сёлета 815 выпускнікоў менскіх школ паехалі вучыцца за мяжу, паведаміла старшыня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Натальля Праскурава, перадае БелТА.

Яна з жалем адзначыла, што далёка не заўжды наш «стартавы інтэлектуальны капітал» становіцца здабыткам Рэспублікі Беларусь.

«З гэтага можна зрабіць выснову: навучаем мы іх добра, а вось выхоўваем дрэнна», — сказала Праскурава.

Усяго сёлета атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі амаль 10 тысяч юных менчукоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG