Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штодня залаты мэдаль. Паралімпіец Ігар Бокі заваяваў трэцюю ўзнагароду ў Токіё


Ігар Бокі падчас заплыву ў Токіё

Беларускі плывец здабыў трэцюю запар найвышэйшую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у сталіцы Японіі.

Гэтым разам яму не было роўных на дыстанцыі 300 мэтраў вольным стылем (катэгорыя S13 сярод спартоўцаў з кепскім зрокам).

Выніковы час бабруйскага плыўца — 3 хвіліны 58,18 сэкунды. Другое месца заняў украінец Кірыл Гарашчанка, які адстаў ад лідэра на 4 сэкунды.

Да гэтага Ігар Бокі абнавіў сусьветныя дасягненьні на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем і на аналягічнай дыстанцыі на сьпіне.

Такім чынам, у асабістай скарбонцы беларуса ўжо 14 залатых мэдалёў: на гэты момант ёсьць 3 (магчыма, не апошнія) з Токіё-2020, 6 з Рыё-дэ-Жанэйра–2016 і яшчэ 5 — зь Лёндану–2012.

Сёлета беларускія прадстаўнікі выступаюць у пяці дысцыплінах, пакуль што ўсе ўзнагароды здабыў Ігар Бокі.

Паралімпіец — адзін з, як сьцьвярджаецца, амаль 5 тысяч падпісантаў ліста спартоўцаў за дзейны палітычны рэжым. Адрозна ад ліста спартоўцаў за перамены, у адкрытым доступе прозьвішчаў праўладных атлетаў няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG