Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакейная зборная Беларусі рызыкуе дачасна завяршыць перадалімпійскую кваліфікацыю


Гульня ў хакей, ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні зборная Беларусі ў хакеі сэнсацыйна прайграла (0:1) камандзе Польшчы ў матчы алімпійскай кваліфікацыі да Пэкіну-2022 — упершыню ў рамках афіцыйных гульняў нацыянальных калектываў.

27 жніўня ў славацкай Братыславе пройдзе другая сустрэча адборачнага турніру, Беларусі будзе супрацьстаяць Аўстрыя. У дэбюце аўстрыйцы пацярпелі мінімальную паразу ад Славаччыны (1:2), таксама ўскладніўшы барацьбу за адзіную пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні.

Калі беларусы і гэтым разам прайграюць, а славакі адолеюць аўтсайдэраў-палякаў, чарговая спроба трапіць у фінал галоўных спаборніцтваў чатырохгодзьдзя для каманды Беларусі дачасна завершыцца.

У Братыславу беларусы скіроўваліся ў рангу аднаго з фаварытаў свайго квартэту, маючы ў сваім складзе прафэсіяналаў з Нацыянальнай хакейнай лігі, Кантынэнтальнай хакейнай лігі, моцных заакіянскіх і эўрапейскіх чэмпіянатаў. Адрозна ад тых жа палякаў, чый склад укамплектаваны хакеістамі сьціплага ўнутранага першынства.

Канадзкі трэнэр зборнай Беларусі Крэйг Вудкрафт напярэдадні ад’езду ў Славаччыну запэўніваў, што мэты ставяцца максымальныя — быць у ліку ўдзельнікаў Алімпіяды ў Пэкіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG