Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы зьмясьцілі пад хатні арышт экс-прэзыдэнта Афганістану


Перамовы экс-прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзая з прадстаўнікамі талібаў, 18 жніўня 2021 г.

Баевікі руху «Талібан», які ў сярэдзіне жніўня захапіў уладу ў Афганістане, зьмясьцілі пад хатні арышт былога прэзыдэнта гэтай краіны Хаміда Карзая, а таксама старшыню Вышэйшай рады нацыянальнага прымірэньня Абдулу Абдулу.

Пра гэта сёньня паведамляе CNN.

Трыма днямі раней талібы адабралі зброю ў асабістай аховы Карзая і канфіскавалі яго аўтамабілі. 25 жніўня баевікі правялі ператрус у доме Абдулы, забралі яго аўтамабілі і выдалілі ягоную ахову. Як расказала крыніца CNN, цяпер Карзай і Абдула «фактычна знаходзяцца пад хатнім арыштам у Кабуле, безь целаахоўнікаў, у руках талібаў».

У адрозьненьне ад прэзыдэнта Афганістану Ашрафа Гані, які ўцёк, Хамід Карзай застаўся ў Кабуле пасьля захопу гораду «Талібанам». Гэтак жа паступіў і Абдула Абдула. Апошні першапачаткова выказваў надзею на тое, што талібы сфармуюць урад з розных палітычных сілаў. Аднак цяпер ён настроены менш аптымістычна, адзначаюць журналісты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG