Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля аэрапорту ў Кабуле адбыўся выбух. Ёсьць ахвяры


Пасьля выбуху каля аэрапорту ў Кабуле

Каля брамы аэрапорту ў Кабуле адбыўся моцны выбух. Пра гэта паведамляюць трое карэспандэнтаў выданьня Politico. Прадстаўнік Пэнтагона Джон Кірбі пацьвердзіў інфармацыю пра выбух.

«Мы можам пацьвердзіць факт выбуху каля аэрапорту Кабула. У дадзены момант інфармацыя аб пацярпелых няясная. Мы дамо дадатковыя зьвесткі, калі зможам», — напісаў Кірбі.

Пазьней ён дадаў, што выбух прывёў да невядомага ліку ахвяр.

The Wall Street Journal перадае, што выбух здарыўся каля разьмешчанага насупраць аэрапорту гатэлю Baron, дзе спыніліся ў асноўным грамадзяне Вялікай Брытаніі, якія чакалі эвакуацыі з Афганістану.

CNN са спасылкай на крыніцу паведамляе, што ёсьць пацярпелыя сярод жыхароў Афганістану. Sky News Arabia са спасылкай на крыніцы піша, што загінулі як мінімум 11 чалавек. Па дадзеных Al Jazeera, ня менш за 15 чалавек пацярпелі і прынамсі 10 загінулі.

Афіцыйны прадстаўнік талібаў паведаміў Al Jazeera, што ад выбуху загінулі 11 чалавек, у тым ліку замежнікі і дзеці, таксама шмат параненых сярод ахоўнікаў-талібаў. Пры гэтым Sky News Arabia піша пра 13 загінулых са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка «Талібану».

Журналістка Fox News са спасылкай на крыніцы піша, што выбух учыніў сьмяротнік. Таксама тэлеканал паведаміў, што ад выбуху параніла трох амэрыканскіх вайскоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG