Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Кабуле заклікала амэрыканцаў не прыяжджаць у аэрапорт


Людзі каля агароджы кабульскага аэрапорту, 25 жніўня 2021

Прычыны, чаму дыпляматы апублікавалі папярэджаньне, пакуль не вядомыя.

Служба бясьпекі амбасады ЗША ў Кабуле ў сераду заклікала амэрыканцаў часова ўстрымацца ад наведваньня міжнароднага аэрапорту імя Хаміда Карзая, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Грамадзянам ЗША, якія ўжо знаходзяцца побач з трыма пунктамі ўезду на тэрыторыю аэрапорту, было рэкамэндавана неадкладна зьехаць адтуль, гаворыцца ў папярэджаньні службы бясьпекі.

У папярэджаньні, тэкст якога разьмешчаны на сайце амбасады, не пазначана, чаму яно было выпушчана.

Напярэдадні прэзыдэнт Джо Байдэн і іншыя прадстаўнікі адміністрацыі папярэдзілі пра пагрозу нападаў з боку тэрарыстычных груповак, у тым ліку «Аль-Кайды» і Ісламскай зяржавы, якія могуць быць ажыцьцёўленыя ў той час, калі на ўезьдзе ў аэрапорт стоўпіліся тысячы людзей, якія спрабуюць эвакуавацца з захопленага талібамі Афганістану.

Дыпляматы таксама рэкамэндавалі амэрыканцам быць асабліва ўважлівымі ў месцах вялікай колькасьці людзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG