Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэртыза пацьвердзіла голас Юрыя Караева на стужцы з абразамі беларусаў і патрабаваньнем «убирать»


Юры Караеў

Гаворка ідзе пра два аўдыёзапісы, зьлітыя ByPol у сакавіку 2021-га і сьнежні 2020-га. Сілавікі, якія звольніліся з органаў, сьцьвярджалі, што на аўдыёзапісах голас былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева.

У аўдыёзапісе, які апублікавала ініцыятыва ByPol, беларусаў называюць «тлустымі абываталямі», а сілавікам ідзе загад «прыбіраць» тых, хто пагражае сілавікам або чыноўнікам, піша «Прававая ініцыятыва».

На другім аўдыёзапісе меркавана Юры Караеў называе Сяргея Ціханоўскага «жывёлінай» («тварь») і шкадуе, што яго яшчэ позна пасадзілі: «Няма на яго артыкулу — трэба прыдумаць і пасадзіць яго надоўга. Хай там сядзіць! Хай здохне там!».

«Прававая ініцыятыва» замовіла фанаскапічнае дасьледаваньне аўдыёзапісаў. Незалежная экспэртыза ААТ «ГлавЭксперт» пасьля працы спэцыяліста Элы Баргаякавай выявіла, што голас на аўдыёзапісах адзін і той жа, што і ў арыгінальным інтэрвію Караева на тэлевізіі. Таму гэта сапраўды Юры Караеў. Прыкметаў мантажу на аўдыёзапісах няма.

Пасьля завяршэньня экспэртызы «Прававая ініцыятыва» зрабіла высновы:

  • Справа Сяргея Ціханоўскага рыхтавалася на найвышэйшым дзяржаўным узроўні з прыцягненьнем МУС і КДБ;
  • Сілавікі былі моцна выматаныя 9-13 жніўня 2020-га, таму ўзялі перадышку, каб перагрупавацца;
  • Міністар унутраных спраў асабіста загадваў сілавікам «прыбіраць», гэта значыць забіваць, дэманстрантаў;
  • Няма падставаў не давяраць зьлівам ByPol.

Пасьля 9 жніўня супраць міліцыянтаў і супрацоўнікаў іншых сілавых ведамстваў не заведзена ніводнай крымінальнай справы за перавышэньне паўнамоцтваў, катаваньні і па іншых крымінальных артыкулах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG