Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы працягваюць забіраць з банкаў валюту. Ад пачатку году — звыш 750 мільёнаў даляраў


Згодна са справаздачай Нацыянальнага банку Беларусі, валютныя ўклады ў ліпені скараціліся яшчэ на 152,8 мільёна даляраў.

Як удакладняе са спасылкай на фінансавага рэгулятара эканамічнае выданьне «Белорусы и рынок», у агульным вымярэньні фізычныя асобы забралі 131,5 мільёна даляраў, прадпрыемствы — 21,3 мільёна.

Зыходзячы з падлікаў Нацбанку, на гэты час валютныя ўклады крыху перавышаюць 10 мільярдаў даляраў.

Насельніцтва ў асноўным забірала сродкі з тэрміновых банкаўскіх укладаў — зьберажэньні ў замежных валютах па-ранейшаму пераважаюць, іх доля перавышае 68%.

Раней паведамлялася, што за першае паўгодзьдзе беларусы забралі з банкаў валютныя дэпазыты на суму звыш 600 мільёнаў даляраў. З улікам дадзеных ліпеня — ужо больш за 750 мільёнаў.

Адток дэпазытаў становіць пагрозу фінансавай стабільнасьці, стварае падвышаны ціск на ліквіднасьць банкаў, істотна абмяжоўвае магчымасьці крэдытнай падтрымкі эканомікі. Сродкі насельніцтва і юрыдычных асобаў складаюць аснову рэсурснай базы банкаўскай сыстэмы, падсумоўваюць экспэрты Нацбанку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG