Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскі плывец-унікум выйграў 12-е паралімпійскае золата. Але атрымае ад дзяржавы ўтрая менш за «здаровых» чэмпіёнаў


Плывец-паралімпіец Ігар Бокі, архіўнае фота

Плывец Ігар Бокі заваяваў залаты мэдаль XVI летніх Паралімпійскіх гульняў у Токіё. Гэта першая ўзнагарода беларускай каманды на спаборніцтвах, якія стартавалі 24 жніўня.

Спартовец з Бабруйску з вынікам 53,8 сэкунды заняў першае месца ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 мэтраў батэрфляем (кляс S-13). Гэта новы рэкорд Паралімпіядаў у гэтым відзе праграмы.

Ігар Бокі на подыюме Паралімпіяды ў Токіё 25 жніўня
Ігар Бокі на подыюме Паралімпіяды ў Токіё 25 жніўня

27-гадовы Ігар Бокі — найбольш уганараваны беларускі паралімпіец, у ягоным актыве ўжо 12 мэдалёў найвышэйшай вартасьці: да таго прывёз 5 залатых узнагародаў зь Лёндану-2012 і яшчэ 6 — з Рыё-дэ-Жанэйра ў 2016-м, дзе яго прызналі найлепшым спартоўцам.

Зрэшты, адрозна ад «здаровых» атлетаў, азалаціцца ў матэрыяльным сэнсе «бабруйскаму Фэлпсу» ня ўдасца. Калі алімпійцы атрымліваюць ад дзяржавы 150, 75 і 50 тысяч даляраў за золата, срэбра і бронзу адпаведна, то ганарары паралімпійцаў больш сьціплыя — 50, 30 і 20 тысяч за тыя ж самыя месцы. Пры тым, што ў суседзяў прыбыткі паміж удзельнікамі абодвух спаборніцтваў аднолькавыя.

Ігар Бокі мае праблемы са зрокам, але, як расказвалі раней ягоныя трэнэры, мае ўсе шанцы выступаць у традыцыйнай Алімпіядзе. Іншае пытаньне, ці будуць такімі ж, як цяпер, ягоныя дасягненьні. Прынамсі на чэмпіянаце Беларусі малады чалавек пасьпяхова спаборнічаў са звычайнымі плыўцамі.

У Токіё беларуская каманда прадстаўлена двума дзясяткамі спартоўцаў, якія выступаюць у пяці дысцыплінах. Для Беларусі гэта сёмая па ліку Паралімпіяда, пачынаючы з амэрыканскай Атлянты-1996.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG