Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калесьнікава ў судзе абвяргае ўсе выстаўленыя ёй абвінавачаньні


Марыя Калесьнікава ў судзе 4 жніўня

Марыя Калесьнікава дала паказаньні ў судзе. Пра гэта БелаПАН паведаміў яе адвакат Уладзімер Пыльчанка.

«Марыя, як і Максім Знак, таксама пасьлядоўна абвергла абвінавачаньні і працягвае на гэтым настойваць», — адзначыў абаронца.

Паводле Пыльчанкі, Калесьнікава «бадзёрая і адчувае сябе добра».

Раней у судзе выступіў Максім Знак. Ён заявіў, што ўсе абвінавачаньні супраць яго ня маюць падстаў і нічым не падмацаваныя. Пальчанка таксама дадаў, што Максім Знак, як і плянаваў перад пачаткам судовага разбору, актыўна ўдзельнічае ў працэсе.

Судовы працэс у справе палітвязьняў, прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады беларускай апазыцыі Максіма Знака і Марыі Калесьнікавай пачаўся 4 жніўня 2021 году. Ён праходзіць у судзе Менскага раёну ў закрытым рэжыме. Калесьнікава і Знак пад вартай зь верасьня 2020 году. Іх абвінавацілі ў

  • закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь,
  • змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам,
  • стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньні ім.

Абаім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі іх палітычнымі вязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG