Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: 40% расейцаў бракуе грошай на неабходныя прадукты


Ілюстрацыйнае фота

Амаль 40 адсоткаў расейцаў у апошнія паўгода празь нястачу грошай адмаўляліся ад куплі неабходных прадуктаў. Гэта вынікае з апытаньня «Левада-цэнтру» (прызнаны ў Расеі «НКА – замежным агентам»).

Палова рэспандэнтаў не маглі дазволіць сабе новую вопратку і абутак, больш за 70 адсоткаў адмовіліся ад буйных пакупак для дома.

Сярод апытаных сацыёлягамі расейцаў, якім «ледзь хапае на ежу», тры чвэрці не маглі купіць сабе неабходныя прадукты, амаль 90 адсоткаў адмовіліся ад патрэбных буйных пакупак для дома.

Пры гэтым сярод рэспандэнтаў, якія могуць дазволіць сабе тавары працяглага карыстаньня (тэхніку, мэблю, аўтамабіль), ад неабходных прадуктаў адмаўляліся 16%, ад адзеньня і абутку — чвэрць, ад пакупак для дома — палова. Больш за траціну апытаных адзначылі рост цэнаў на тавары і паслугі.

У пачатку ліпеня «Росстат» паведаміў, што ў чэрвені інфляцыя ў гадавым вымярэньні ў Расеі склала 6,5% — гэта максымальны паказчык са жніўня 2016 году.

Паводле дадзеных расейскага статыстычнага ведамства, у катэгорыі грамадзян з даходамі, ніжэйшымі за пражытковы мінімум, знаходзяцца 12% расейцаў — гэта 17 мільёнаў 800 тысяч чалавек. Пра гэта 24 жніўня паведаміў дырэктар дэпартамэнту інфармацыйных тэхналёгій Мінпрацы Расеі Андрэй Лебедзеў. Найбольшы ўзровень беднасьці назіраецца ў Туве (34%), у Інгушэціі (30%), а таксама ў Кабардзіна-Балкарыі (24%).

У ліпені 2020 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паставіў мэту зьнізіць узровень беднасьці ў краіне да 2030 году ўдвая ў параўнаньні з 2017 годам. Раней гэтай мэты плянавалася дасягнуць да 2024 году. У 2017 годзе колькасьць расейцаў, чые даходы былі ніжэйшыя за пражытковы мінімум, складала амаль 19 мільёнаў, або каля 13 адсоткаў насельніцтва Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG