Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд ЗША абавязаў Байдэна вярнуцца да іміграцыйнай палітыкі Трампа


Вярхоўны суд ЗША

Адміністрацыя Джо Байдэна павінна аднавіць праграму, у рамках якой мігранты, што просяць прытулку, чакалі судовых слуханьняў на тэрыторыі Мэксыкі.

Вярхоўны суд ЗША адхіліў пазоў прэзыдэнта Джо Байдэна, які зьвярнуўся да судовых уладаў з просьбай адмяніць іміграцыйную палітыку, уведзеную яго папярэднікам Дональдам Трампам. Тыя падыходы абавязвалі тысячы просьбітаў прытулку заставацца ў Мэксіцы ў чаканьні слуханьняў у амэрыканскіх іміграцыйных судах.

Суд адхіліў спробу адміністрацыі Байдэна аспрэчыць рашэньне судзьдзі з Тэхасу, які запатрабаваў, каб Белы дом адрадзіў праграму «Застаючыся ў Мэксыцы», таксама вядомую як праграма пратаколаў абароны мігрантаў (МРР). Пазоў адміністрацыі адхіліла кансэрватыўная большасьць Вярхоўнага суду, у якім трое лібэральных судзьдзяў знаходзяцца ў меншасьці супраць шасьці кансэрватыўных.

У сваім рашэньні судзьдзі спаслаліся на пастанову Вярхоўнага суду, які ў 2020 годзе адхіліў просьбу Трампа спыніць дзеяньне праграмы DACA, якая абараняе ад дэпартацыі дзяцей нелегальных мігрантаў, увезеных у ЗША да наступленьня паўналецьця.

Байдэн пасьля ўступленьня на пасаду скасаваў дзеяньне праграмы МРР. Штаты Тэхас і Місуры, якія ўзначальваюць рэспубліканцы, аспрэчылі дзеяньні прэзыдэнта-дэмакрата.

У рашэньні апэляцыйнага суду гаворыцца, што адміністрацыя Байдэна мусіць «дабрасумленна» рэалізаваць праграму MPP, што пакідае адміністрацыі пэўную свабоду дзеяньняў.

Дэмакраты і абаронцы іміграцыі крытыкавалі праграму MPP, сьцьвярджаючы, што ў выніку яе рэалізацыі мігранты з Цэнтральнай Амэрыкі былі вымушаныя знаходзіцца ў небясьпечных умовах у мэксыканскіх памежных гарадах.

Адміністрацыя Трампа, які спаслаўся на «крызіс у сфэры бясьпекі і гуманітарны крызіс» у раёне амэрыкана-мэксыканскай мяжы, адмаўляла мігрантам, якія просяць прытулку, ва ўезьдзе ў ЗША да наступленьня слуханьняў у іміграцыйных судах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG