Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі чалавека, які ў Кіеве абліў зялёнкай экс-прэзыдэнта Ўкраіны Парашэнку


Экс-прэзыдэнты Ўкраіны Леанід Кучма, Віктар Юшчанка і Пятро Парашэнка (зьлева направа) на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці, Кіеў, 24 жніўня 2021

Кіеўская паліцыя заявіла, што затрымала мужчыну, які абліў былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку зялёнкай падчас урачыстых мерапрыемстваў у цэнтры Кіева

«Зламысьнік — ураджэнец Чарнігаўшчыны, 1999 года нараджэньня. Сьледчыя Пячэрскага РАУС распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 296 (Хуліганства) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі», — гаворыцца ў паведамленьні паліцыі.

Партыя «Эўрапейская салідарнасьць», лідэрам якой зьяўляецца Парашэнка, заявіла, што лічыць напад на яго правакацыяй. «Расейскія і праўрадавыя Telegram-каналы паведамілі пра гэта адразу — літаральна праз хвіліну пасьля таго, як гэта адбылося», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» у прэс-службе партыі.

Пасьля інцыдэнту Парашэнка, які раней удзельнічаў у Маршы абаронцаў Украіны — альтэрнатыве афіцыйнаму вайсковаму параду, — зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў і ўскосна згадаў інцыдэнт.

Зьвяртаючыся да прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага, ён заявіў: «Не спрабуйце спыніць нас сваімі зялёнымі саплямі! У вас нічога не атрымаецца». Парашэнка заявіў, што зламысьнік, якога, паводле зьвестак паліцыі, даставілі ў Пячэрскі аддзел, «быў схаваны ў кабінэце прэзыдэнта».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG