Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Лукашэнка ня ўзгадвае пра 25 жніўня 1991 году?


25 жніўня 1991 Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону, што лічыцца дэ-юрэ абвяшчэньнем незалежнасьці

Пра тое, як гэта было — у архіўным выпуску спэцпраекта «90-я. Forever», у якім удзельнічаюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • Надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савета была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэпутаты (усяго больш як 80).
  • Дэпутат Аляксандар Лукашэнка таксама паставіў подпіс пад заявай аб скліканьня сэсіі, але ў часе галасаваньня за незалежнасьць нават не рэгістраваўся, хаця і знаходзіўся ў Авальнай залі.
  • Прэзыдыюм ВС БССР хацеў правесьці сэсію за адзін дзень і разглядзець толькі два пытаньня — «Аб цякучым моманце» і «Аб Саюзным дагаворы». Апазыцыя БНФ прапанавала пакет заканадаўчых рашэньняў, якія надавалі канстытуцыйную сілу Дэклярацыі аб сувэрэнітэце.
  • Спачатку прапановы Апазыцыі БНФ не прайшлі. Пералом наступіў, калі дэмакратычныя дэпутаты сагналі з трыбуны 1-га сакратара ЦК КПБ А. Малафеева. Старшыня ВС М. Дземянцей падаў у адстаўку, і сэсію далей вёў ягоны першы намесьнік Станіслаў Шушкевіч.
  • Пасьля выступу Пазьняка, у якой ён казаў пра нязьменны імпэрскі курс Расеі цяпер ужо пад кіраўніцтвам Ельцына, 256 дэпутатаў прагаласавалі за незалежнасьць Беларусі.
  • Падзея 25 жніўня 1991 года ў афіцыйнай гістарыяграфіі замоўчваецца, бо, па-першае, гэта была рэвалюцыя, а па-другое, афіцыйная прапаганда імкнецца адлічваць незалежнасьць Беларусі ад 1994, калі прэзыдэнтам быў абраны Аляксандар Лукашэнка.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG