Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы адсьвяткавалі Дзень незалежнасьці Ўкраіны разам з вэтэранамі вайны на Данбасе. ФОТА


У Кіеве трэці год запар у Дзень незалежнасьці Ўкраіны грамадзкія арганізацыі ладзяць марш абаронцаў, у якім удзельнічаюць добраахвотнікі і вэтэраны Ўзброеных сілаў краіны.

Калёны фармаваліся па асобных добраахвотніцкіх батальёнах і армейскіх падразьдзяленьнях, якія ваявалі на Данбасе.

Сёлета, апроч беларускіх добраахвотнікаў, да маршу далучыліся і беларусы, якія вымушаныя былі ўцякаць ва Ўкраіну ад крымінальнага перасьледу за ўдзел у акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году.

Беларусы прайшлі разам з украінцамі з парку імя Тараса Шаўчэнкі да плошчы Незалежнасьці. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і банэры, на якіх было напісана «Ўкраіна і Беларусь разам і назаўжды» і «Жыве Беларусь!».

Цягам усяго шэсьця ўкраінцы, якія стаялі абапал дарог па ўсім маршруце, віталі вэтэранаў воплескамі і выгуквалі словы падзякі. Удзельнікі маршу трымалі сьцягі добраахвотніцкіх батальёнаў і крымскіх татараў, а таксама дзяржаўны ўкраінскі сьцяг.

Традыцыйна марш завяршаецца каля сьцяны памяці ля Міхайлаўскага сабору, дзе праходзіць малебен за ўсіх вайскоўцаў, якія загінулі на ўсходзе Ўкраіны з 2014 году.

Ва Ўкраіне марш абаронцаў праводзяць з 2019 году — тады яго арганізавалі як альтэрнатыву пасьля таго, як улады Ўкраіны адмовіліся праводзіць вайсковы парад у Дзень незалежнасьці. Паводле рэглямэнту, марш адбываецца без палітычных сымбаляў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG