Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што школа ня можа быць па-за палітыкай, і ўспомніў праграмы Сораса


Аляксандар Лукашэнка

На яго думку, дзяржава мусіць перазагрузіць сыстэму асьветы.

Аляксандар Лукашэнка ўзяў удзел у Рэспубліканскай пэдагагічнай радзе.

У сваёй прамове ён падзякаваў настаўнікам за вернасьць уладзе і «спакойныя размовы з агрэсіўна настроенымі бацькамі».

«Шмат было выпрабаваньняў. Гэта і пандэмія, якая стварыла стрэсавыя ўмовы і прымусіла на хаду перастройваць навучальны працэс. Гэта і палітычныя падзеі, якія закранулі работнікаў сыстэмы адукацыі ня менш, чым сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў. І сёньня я дзякую тым, хто не пахіснуўся, і ў вашай асобе ўсёй нашай пэдагагічнай супольнасьці за прафэсіяналізм, адданасьць справе і грамадзянскую пазыцыю, ад якой залежала многае», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што настаўнікі «не паддаліся на абразы, калі пачаліся бунты і бліцкрыг».

«У чымсьці мы расплачваемся за рэформы 90-х. У шмат якіх працэсах не апошнюю ролю адыгралі вонкавыя сілы. Успомніце праграмы Сораса. Мы своечасова згарнулі іх тут, але сьлед застаўся. Сваю лепту ўносіць і лічбавізацыя — дзеці сышлі з галавой у інтэрнэт, а там, самі ведаеце, хто і як іх выхоўвае».

Акрамя таго, ён спыніўся на фармаваньні праграмы гісторыі. Паводле Лукашэнкі, «пара паставіць кропку ў пытаньнях ацэнкі гістарычных эпохаў і пэрсаналіяў. Мы павінны дакладна вызначыць, хто герой, хто гістарычная асоба, а хто здраднік свайго народу».

Таксама Лукашэнка заявіў, што чыноўнікам неабходна «перазагрузіць сыстэму адукацыі», бо гэта «пытаньне дзяржаўнай важнасьці». Ён выказаў перакананьне, што «школа ня можа быць па-за палітыкай, але палітыка там мае быць адна — дзяржаўная».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG