Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аэрапорце Кабулу перастрэлка: адзін чалавек загінуў, ёсьць параненыя


Пэнтагон паведаміў, што амэрыканскія вайскоўцы выляталі за пэрымэтар аэрапорту, каб забраць амэрыканцаў для эвакуацыі.

Адзін вайсковец афганскіх сілаў быў забіты, яшчэ некалькі атрымалі раненьні ў перастрэлцы каля кабульскага аэрапорту, пры гэтым ніхто з амэрыканскіх вайскоўцаў не пацярпеў, паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на амэрыканскіх вайскоўцаў.

«Мяркуючы па ўсім, інцыдэнт пачаўся з таго, што невядомы варожы суб’ект адкрыў агонь па афганскіх сілах бясьпекі, якія ўдзельнічаюць у кантролі доступу да брамы. Афганскі бок адкрыў агонь у адказ, і, скарыстаўшыся правам на самаабарону, гэтаксама паступілі амэрыканскія і кааліцыйныя войскі», — гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнік Пэнтагону Джон Кірбі заявіў на брыфінгу, што амэрыканскія вайскоўцы, якія базуюцца ў аэрапорце Кабулу, другі раз вылецелі на верталёце за пэрымэтар аэрапорту, каб забраць амэрыканцаў для эвакуацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG