Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алігарх Алексін больш не «нацыянальны гарант» аплаты мыта


Аляксей Алексін

Раней Аляксей Алексін трапіў пад санкцыі краін Захаду як набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец.

Аляксандар Лукашэнка зьмяніў указ аб «нацыянальным гаранце» аплаты мыта. Згодна са зьменамі, цяпер гарантам можа быць толькі дзяржаўная ўстанова.

Кампанія «Белнафтагаз» Аляксея Алексіна выступала «нацыянальным гарантам» сплаты мыта з 2018 году.

Праблемы зьявіліся ў чэрвені і ліпені, калі сям’я Алексіных вымушана прадала «МТБанк», бо ў старой вэрсіі ўказу было пазначана, што арганізацыя мусіць мець уласны банк. Продаж банку таксама быў зьвязаны з санкцыямі.

Аляксей Алексін — адзін зь вядучых бізнэсоўцаў Беларусі, саўладальнік Bremino Group, уладальнік кампаніі «Энэрга-Оіл». Ягонай кампаніі належыць нерухомасьць у [пасёлку] «Александрыя-2» у Магілёўскай вобласьці. «Энерга-Оіл» зьяўляецца лідэрам на ўнутраным рынку тытунёвых вырабаў. Ёй належаць 40% рынку і звыш 10 тысяч гандлёвых пунктаў.

Пры гэтым расьсьледаваньне расейскай службы Радыё Свабода знайшла факты, якія ўказваюць і на тое, што Алексін непасрэдна датычны да кантрабанды цыгарэт у Эўропу, на чым Лукашэнка зарабляе велізарныя сродкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG