Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча выкрыла кантрабанду цыгарэт, схаваную ў вокнах, амаль на 2 мільёны даляраў


Польшча выкрыла чарговую буйную партыю кантрабандных цыгарэт, схаваных у аконных рамах

На памежным пераходзе ў польскай Кузьніцы выявілі кантрабанду з 485 тысяч пачкаў цыгарэт, схаваных у вокнах, паведамляе Падляская нацыянальная падатковая адміністрацыя.

33-гадовы беларус па дакумэнтах перавозіў у грузавіку пяць плястыкавых вокнаў з мэталічнымі рамамі. Аднак, як выявілі мытнікі падчас вобшуку, у вокнах былі схаваныя цыгарэты агульнай сумай каля 1,86 мільёна даляраў.

Калі б кантрабандныя цыгарэты прадалі на тэрыторыі Польшчы, то бюджэт краіны згубіў бы каля 3 мільёнаў даляраў нясплачаных падаткаў.

Кіроўцу грузавіка затрымалі. Супраць яго пачалі расьсьледаваньне. Яму пагражае ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG