Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню стала другой ракеткай сьвету


Арына Сабаленка

Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар’еры паднялася на другі радок абноўленага рэйтынгу, які апублікавала Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA). Яна апярэдзіла японку Наомі Осаку.

Першае месца ў рэйтынгу WTA займае аўстралійка Эшлі Барці з 10 185 ачкамі. У Арыны Сабаленкі 7010 пунктаў, Наомі Осака мае 6666 балаў.

Як Сабаленка, так і Осака няўдала выступілі на папярэднім турніры WTA у Цынцынаці (Сабаленка вылецела ў 1/16 фінала, Осака — у ⅛), аднак рэйтынг складаецца па выніках турніраў цягам апошніх 52 тыдняў.

Наомі Осака, якая год таму выходзіла ў фінал гэтага турніру і не згуляла ў ім праз траўму, цяпер страціла леташнія балы, што і дазволіла беларусцы апярэдзіць японку.

Арына Сабаленка падпісала «праўладны» ліст беларускіх спартоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG