Паміж Кунашырам і ўсходнім берагам Хакайда каля 20 кілямэтраў. Паводле інфармацыі японскіх мэдыя, грамадзянін Расеі прыплыў на востраў на гумовай лодцы, 20 жніўня яго затрымалі японскія паліцыянты.
Мужчыну каля 40 гадоў, на Кунашыры ён жыў апошнія тры гады, да гэтага — ва Ўдмуртыі. Адміністрацыя курыльскага муніцыпалітэту, дзе пражываў расеец, сьцьвярджае, што ён жыў у вёсцы ў закінутым доме, працаваў на падзаробках і зьнік 17 жніўня зьнік. Адзначаецца, што пры аглядзе яго кватэры знайшлі плякаты Японіі.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com