Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Меркаваны хакер зь Беларусі скраў дадзеныя дзясяткаў мільёнаў кліентаў мабільнага апэратара T-Mobile


Прадстаўнікі кампаніі T-Mobile пацьвердзілі, што зламысьнікі, якія нядаўна ўзламалі яе сэрвэры, здолелі выкрасьці файлы, якія зьмяшчаюць асабістую інфармацыю дзясяткаў мільёнаў чалавек

Пра гэта піша «Наша Ніва».

Пра выцек інфармацыі стала вядома ў пачатку тыдня, калі на хакерскім форуме зьявілася абвестка аб продажы асабістых зьвестак прыкладна 100 мільёнаў кліентаў кампаніі T-Mobile.

Усю базу хакер ацаніў у 6 біткоінаў (каля 280 000 даляраў ЗША), заяўляючы, што яна зьмяшчае ў тым ліку нумары тэлефонаў, імёны, PIN-коды бясьпекі. Таксама ёсьць даты нараджэньня прыкладна 30 мільёнаў чалавек, а таксама іх нумары правоў кіроўцы і нумары сацыяльнага страхаваньня.

Неўзабаве прадстаўнікі T-Mobile пацьвердзілі, што ўзлом сапраўды адбыўся. Як заявілі ў кампаніі, зламысьнікі скралі запісы, якія належаць 48,6 мільёнам чалавек, у тым ліку цяперашніх, былых або патэнцыйных кліентаў T-Mobile.

«Важна адзначыць, што нумары тэлефонаў, нумары рахункаў, PIN-коды, паролі або фінансавая інфармацыя кліентаў і патэнцыйных кліентаў не былі скампрамэтаваныя ні ў адным са скрадзеных файлаў. Некаторыя даныя кліентаў T-Mobile, якія выкарыстоўваюць спосабы аплаты па факце, сапраўды ўключалі імёны і прозьвішчы, даты нараджэньня, нумары сацыяльнага страхаваньня і інфармацыю аб правах кіроўцы, пасьведчаньнях асобы», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве кампаніі.

Ахвярам хакераў прапануюць 2 гады бясплатных паслугаў па абароне ад крадзяжу асобы.

Паводле Джэрэмі Кірка, рэдактара Information Security Media Group, кампаніі, якая спэцыялізуецца на кібэрбясьпецы, хакер сьцьвярджае, што знаходзіцца ў Беларусі. Але іншага пацьверджаньня гэтай інфармацыі на гэты момант няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG