Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшлі пікеты журналістаў за свабоду СМІ. Ёсьць затрыманыя


Аляксандар Гарохаў у адзіночным пікеце

У Маскве, ля будынку ФСБ на Лубянцы прайшлі пікеты журналістаў у абарону свабоды прэсы і супраць прызнаньня СМІ «замежнымі агентамі». Паліцыя затрымала шасьцярых чалавек.

Журналіста «Медиазоны» Аляксандра Гарохава затрымалі першым, амаль адразу ж пасьля таго, як ён разгарнуў плякат «Свабодная журналістыка, а не вось гэта вось усё». Неўзабаве яго адпусьцілі, папярэдзіўшы аб магчымым штрафе.

Наступным на пікет выйшаў журналіст Радыё Свабода (прызнана расейскімі ўладамі «замежным агентам») Антон Сергіенка з плякатам «Будзе ласкавы дождж». Паліцыянты перапісалі яго дадзеныя і сфатаграфавалі пашпарт, але затрымліваць ня сталі. Пазьней затрыманьні аднавіліся.

«Дождж» — тэлеканал, які раней вяшчаў у тэлеэфіры, а ў цяперашні час вядзе вяшчаньне праз інтэрнэт. У 2016 годзе тэлеканал падаў зьвесткі аб замежным фінансаваньні ў Раскамнагляд. У 2019 годзе інфармацыя зьявілася ў фінансавай справаздачнасьці самога каналу.

«Важныя гісторыі» — інтэрнэт-выданьне, зарэгістраванае ў Латвіі, якое спэцыялізуецца на журналісцкіх расьсьледаваньнях. Яго галоўны рэдактар Раман Анін у цяперашні час праходзіць як сьведка па справе аб парушэньні недатыкальнасьці прыватнага жыцьця з выкарыстаньнем службовага становішча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG