Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала кіраўніка МВФ і міністра фінансаў ЗША заблякаваць рэжыму доступ да сродкаў МВФ


20 жніўня Сьвятлана Ціханоўская накіравала лісты кіраўніцы МВФ Крысталіне Георгіевай і міністарцы фінансаў ЗША Джанэт Елэн.

Ціханоўская заклікала іх забараніць рэжыму доступ да прызначаных Беларусі сродкаў МВФ да таго часу, пакуль у Беларусі ня пройдуць новыя свабодныя выбары.

Ціханоўская лічыць, што гэтыя сродкі, прызначаныя для народу, пойдуць на рэпрэсіі супраць беларусаў і падоўжаць час утрыманьня ўлады рэжымам.

Яна прывяла прыклады жорсткага абыходжаньня зь людзьмі, прысудаў і затрыманьняў з палітычных матываў, выкарыстаньня ковіду як біялягічнай зброі ў турмах.

20 жніўня сэнатар Робэрт Мэнэндэс зьвярнуўся да прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна з заклікам дамагчыся ад МВФ адмены прызнаньня ўраду Аляксандра Лукашэнкі легітымным. У такім разе беларускі рэжым ня змог бы атрымаць доступ да разьмеркаваных МВФ сродкаў.

Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Робэрту Мэнэндэсу за гэты ліст.

Міжнародны валютны фонд можа выдзеліць для Беларусі 950 мільёнаў даляраў крэдыту. Гэта адбываецца ў рамках дапамогі краінам сьвету ў барацьбе з наступствамі пандэміі. Усяго МВФ выдзеліць $650 мільярдаў дзяржавам па ўсім сьвеце.

Сродкі выплачваюцца не наяўнымі грашыма, а штучным плацежным сродкам. У скароце ён называецца SDR. Каб скарыстацца гэтымі сродкамі, іх трэба абмяняць на адну зь пяці асноўных валютаў сьвету: даляр ЗША, эўра, брытанскі фунт, японскую ену ці кітайскі юань.

На што канкрэтна пойдуць гэтыя грошы, залежыць ад таго, хто кантралюе патокі. Ніякіх абмежаваньняў ад МВФ не існуе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG