Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля амаль 8 месяцаў за кратамі выйшлі на волю сябры «Прэс-клюбу» Юлія Слуцкая, Пётра Слуцкі, Сяргей Альшэўскі і Ала Шарко


Яны былі за кратамі ад 22 сьнежня 2020 году.

Пра вызваленьне паведаміў тэлеканал «Белсат», які апублікаваў фота і відэа каля турмы.

«Прэс-клюб» паведамляе, што яны выйшлі на волю ў выніку памілаваньня. Пры гэтым ў справе яшчэ не было прысудаў.

Сяброў «Прэс-клюбу» затрымалі 22 сьнежня 2020 году, неўзабаве пасьля гэтага ім выставілі абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Пра ход сьледзтва амаль нічога не было вядома. Адвакаты і нават некаторыя родныя затрыманых цяпер пад падпіскай аб невыдаваньні.

За кратамі застаецца экс-супрацоўніца БТ Ксенія Луцкіна, якая таксама фігуруе ў справе «Прэс-клюбу». Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», яна адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньні. «Наша Ніва» паведамляе, што таксама ня вызвалены яшчэ адзін фігурант гэтай справы — былы апэратар БТ Дзяніс Сакалоўскі.

Артыкул Крымінальнага кодэксу, паводле якога абвінавачваюць журналістаў, прадугледжвае пакараньне ад штрафу да пазбаўленьня волі тэрмінам на 3 гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG