Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік думскага камітэту па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналёгіях і сувязі, намесьнік сакратара генэральнай рады «Адзінай Расеі» Аляксандар Хінштэйн.
«Законапраект прадугледжвае забарону на ўезд у Расею іншаземцаў і асоб без грамадзянства па шэрагу падставаў», — сказаў Хінштэйн журналістам.
У прыватнасьці, гаворка ідзе пра людзей, якія «ўзбуджаюць нянавісьць, варожасьць, зьневажаюць людзей па нацыянальнай, расавай, рэлігійнай, моўнай прыкмеце, абражаюць памяць абаронцаў Айчыны, зьневажаюць гонар і годнасьць вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны».
Хінштэйн адзначыў, што ініцыятыва стала адказам на выпадкі праяваў русафобіі на постсавецкай прасторы.
Паводле яго слоў, у МУС падтрымалі канцэпцыю законапраекту.
Зьмены прапануецца ўнесьці ў закон «Аб парадку выезду з РФ і ўезду ў РФ».
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com