Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Палітыка і бізнэс — рэчы розныя». Лукашэнка засьцярог «занадта разумных» бізнэсоўцаў


Аляксандар Лукашэнка і прадпрымальнікі, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўнікамі Міністэрства падаткаў і збораў, а таксама Камітэту дзяржкантролю аспрэчыў «сьвядомых пратэстуноў», што ў бюджэце нібыта скончыліся грошы. Па яго словах, бюджэт складваецца нават лепш, чым магло быць.

«Мы апошнім часам вельмі прынцыпова ставімся да тых, хто займаецца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Але хачу папярэдзіць: пад гэтую марку ні ў якім разе не павінны пакрыўдзіць людзей, якія сумленна працуюць. Калісьці я іх сюды запрашаў і абяцаў: усё, пра што дамовімся, будзем сьвята выконваць», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Пры гэтым ён засьцярог, каб бізнэс ня ўздумаў прыкрывацца палітыкай.

«Любы бізнэсовец, які хоча займацца палітыкай, павінен строга кіравацца законам. Але калі ты прамантачыў чужыя грошы, як у нас гэта часьцяком бывае, і папёр потым у палітыку, каб гэта прыкрыць і абвінаваціць уладу — вось, ведаеце, я такі сумленны, пайшоў у палітыку і таму мяне заціснулі — дык некаторыя так сябе і паводзілі. Таму сёньня ў месцах зьняволеньня. Вось гэта будзе спыняцца адназначна. І ня трэба на ўладу крыўдзіцца», — папярэдзіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што любы бізнэсовец «мае права на ўласную думку». Але дадаў, што палітыка і бізнэс — розныя рэчы.

«Ніводзін волас з прадпрымальніка, які сумленна працуе, упасьці не павінен. Мы ні ў якім разе ня мусім ператварыць у моду — задушыць нейкага бізнэсоўца. Гэта людзі, якія працуюць на дзяржаву і прыносяць яму карысьць. Толькі адзінае: падаткі трэба плаціць ды людзей ня крыўдзіць», — падсумаваў Лукашэнка, дадаўшы, што адказнасьць за парушэньне падатковага заканадаўства «будзе страшная».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG