Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абсалютбанк» спыняе абслугоўваньне картак Visa


Ілюстрацыйнае фота

Банк набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Мікалая Вераб’я таксама спыніць апэрацыі ў валютных пераводах.

«Абсалютбанк», які трапіў пад амэрыканскія санкцыі, спыняе абслугоўваньне картак Visa і ажыцьцяўленьне валютных пераводаў, у тым ліку Western Union. Пра гэта Абсалютбанк паведаміў на сваім сайце.

Спыняцца:

  • пераказы грашовых сродкаў (у тым ліку без адкрыцьця рахункаў) у замежнай валюце, за выключэньнем пераводаў у расейскіх рублях і пераводаў на рахункі ў банках-рэзыдэнтах;
  • выдача і абслугоўваньне банкаўскіх плацежных картак міжнароднай аплатнай сыстэмы VISA;
  • адпраўка і выдача пераводаў у міжнароднай сыстэме Western Union.

13 жніўня шэраг беларускіх банкаў сутыкнуўся з часовай праблемай немагчымасьці плацяжоў па сыстэме SWIFT. Аднак «Абсалютбанк» сярод іх ня згадваўся.

У ліпені стала вядома, што беларускія банкі абавязалі прымаць банкаўскія карткі расейскай аплатнай сыстэмы «Мир».

9 жніўня ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі: у новым санкцыйным сьпісе больш за 20 фізычных асобаў, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Сьледчы камітэт, кампаніі і прадпрыемствы, у тым ліку ЗАТ «Абсалютбанк». Уладальнік банку Мікалай Варабей набліжаны да Лукашэнкі, установа і ўладальнік таксама трапілі пад санкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG