Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў


Падчас страйку студэнтаў у Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце, 26 кастрычніка 2020 г.

У рамках праграмы «EU4Belarus: салідарнасьць з народам Беларусі» Эўразьвяз абвясьціў конкурс заявак на стыпэндыі EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training).

Прэтэндаваць на стыпэндыі могуць беларускія студэнты, якія ўжо вучацца ва ўнівэрсытэтах Латвіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі або паступяць у ВНУ гэтых краін у 2021/22 і ў 2022/23 навучальных гадах.

Прыярытэт будзе давацца паводле наступных крытэраў:

  1. Пацярпелым ад рэпрэсій і тым, хто вымушаны зьехаць зь Беларусі.
  2. Тым, хто адчувае матэрыяльныя цяжкасьці ці ня мае дастаткова сродкаў для пражываньня ў адной з чатырох названых краін.
  3. Тым, хто мае інваліднасьць.

150 стыпэндый будуць разьмеркаваныя паміж навучэнцамі 2021/22 навучальнага году і тымі, хто паступіць у 2022/23 навучальным годзе.

Стыпэндыя складае 450 эўра ў месяц, выплачваецца зь верасьня па чэрвень і разьлічана на адзін поўны цыкль навучаньня па праграме бакаляўрэату або магістратуры. Максымальны тэрмін падтрымкі — 4 гады.

Дадаткова прадугледжана аднаразовая кампэнсацыя дарожных выдаткаў: яе памер для Польшчы і Чэхіі — 250 эўра, для Літвы і Латвіі — 150 эўра.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба не пазьней за 6 верасьня 2021 году запоўніць анкету і прыкласьці адпаведныя дакумэнты, у тым ліку сьведчаньні факту рэпрэсій, а ў выпадку адсутнасьці такіх — апісаньне сытуацыі і рэкамэндацыі і кантакты тых, хто можа пацьвердзіць факт рэпрэсій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG