Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даў параду чыноўнікам наконт інфармацыйнай бясьпекі: «Пішыце ад рукі і складайце ў шуфляду»


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандару Лукашэнку 17 жніўня падалі праект указу пра сыстэму маніторынгу грамадзкай бясьпекі.

Цяперашнюю сыстэму Лукашэнка лічыць недастаткова прасунутай.

«Асабліва па выніках мінулага году мы добра разумеем сёньня, што такое грамадзкая бясьпека і на чым яна грунтуецца», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што «трэба працаваць на пэрспэктыву» і прымяняць сучасныя тэхнічныя сродкі.

«Мы вельмі адсталі ад прасунутых у гэтым пляне вядучых дзяржаў плянэты. Давядзецца даганяць», — сказаў Лукашэнка.

Раней у сакавіку Лукашэнка заявіў, што ўлады хочуць «максымальна выкарыстаць досьвед Кітаю ў пабудове лічбавага грамадзтва» і стварыць адзіны орган дзяржаўнага рэгуляваньня ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій.

Таксама Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт бясьпекі інфармацыі.

«Калі ня можаце, як я часта кажу, абараніць у сваіх кампутарах інфармацыю, тады вяртайцеся да папяровых носьбітаў. Пішыце ад рукі і складайце ў сябе ў шуфляду», — цытуе яго «СБ. Беларусь сегодня».

«Праблема архіважная», — падкрэсьліў Лукашэнка і даручыў сілавікам «актывізаваць дзейнасьць для спыненьня злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій».

Раней «Кібэр-партызаны» заявілі, што атрымалі доступ да базы з пэрсанальнымі зьвесткамі ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама да запісаў тэлефонных размоў сілавікоў і чыноўнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG