Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыгунка пацьвердзіла, што касуе 13 маршрутаў цягнікоў


Чыгуначны вакзал у Менску

Сёньня Беларуская чыгунка абнародавала заяву пра зьмену маршрутаў руху, пэрыядычнасьці курсаваньня, раскладу некаторых цягнікоў, а таксама пра скасаваньне шэрагу кірункаў руху

У прыватнасьці, касуюцца цягнікі па такіх кірунках:

  • Слуцак — Салігорск (з 16.08.2021),
  • Гомель — Добруш (з 19.08.2021),
  • Гомель — Краўцоўка (з 20.08.2021),
  • Калінкавічы — Славечна (з 21.08.2021),
  • Менск — Баранавічы (з 23.08.2021),
  • Гродна — Ліда (з 23.08.2021),
  • Лунінец — Бухлічы (з 23.08.2021),
  • Лунінец — Жыткавічы (з 23.08.2021),
  • Гомель — Васілевічы(з 23.08.2021),
  • Менск — Барысаў (з 30.08.2021),
  • Менск — Маладэчна — Гудагай (з 30.08.2021),
  • Маладзечна — Глыбокае (з 30.08.2021),
  • Менск — Асіповічы (з 30.08.2021).

Паводле Беларускай чыгункі, зьмены ў чыгуначным руху і скасаваньне шэрагу цягнікоў зробленыя «ў сувязі з прывядзеньнем памераў руху цягнікоў рэгіянальных лініяў эканамклясы ў адпаведнасьць з фактычным попытам на перавозкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG