Самалёт выкарыстоўваўся для тушэньня лясных пажараў і лічыўся на балянсе Кіраўніцтва лясной гаспадаркай Турэччыны. Ён удзельнічаў у тушэньні пажару, які ўзьнік у раёне Алмалы на поўдні краіны, перадае агенцтва Anadolu. У раён катастрофы накіраваныя атрады ратавальнікаў.
Прычыны таго, што здарылася яшчэ не вядомыя. На відэазапісах відавочцаў зь месца падзеі бачна, што самалёт урэзаўся ў гару.
На месца катастрофы накіраваная камісія расейскага міністэрства абароны, сказана ў паведамленьні ведамства. Самалёт, названы ў гонар савецкага лётчыка Аляксандра Мамкіна, зрабіў першы палёт у лютым 2020 году.
Ён стаў першым Бе-200, які быў пабудаваны на Таганрогскім авіяцыйным заводзе ад сьнежня 2018 году і сёмым сэрыйным самалётам гэтага тыпу таганрогскай вытворчасьці. У Расеі ён базаваўся на аэрадроме гораду Крымск ў Краснадарскім краі, у Турэччыну ён быў накіраваны ў пачатку ліпеня.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com